19 студзень 2010

БНБ-Банк патрымаў выставу работ Уладзіміра Цэслера

19 студзеня 2010 г. пры падтрымцы Беларускага народнага банка ў сталічнай галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адкрылася выстава работ сусветна вядомага мастака і дызайнера Уладзіміра Цэслера.

На выставе былі прадстаўлены 12 дзіўных палотнаў мастака памерам 2х1.10 метра, выкананых у вектарнай графіцы, якія ўражваюць сваімі глядзельнымі эфектамі. ААТ «БНБ-Банк», працягваючы прытрымлівацца прынцыпу сацыяльнай адказнасці, падтрымлівае сучаснае беларускае мастацтва, уносячы свой уклад развіццё краіны і назапашваючы бясцэнны сацыяльны капітал.

У пачатку кастрычніка 2009 года, Беларускі народны банк удзельнічаў у адкрыцці галерэі сучаснага мастацтва «ў», а сёння, у рамках працягу супрацоўніцтва, прысутнічае на адкрыцці персанальнай выставы вядомага сучаснага беларускага мастака і дызайнера Уладзіміра Цэслера. Для Банка з'яўляецца важнай падтрымка такіх культурных праектаў, як выстава Уладзіміра Цэслера «Вектарная прастора». Мы і далей будзем прытрымлівацца сваіх абяцанняў, уносячы свой уклад у падтрымку сучаснага беларускага мастацтва.




arrow
arrow

Мы используем файлы cookie для того, чтобы предоставить Вам больше возможностей при использовании сайта.

Ок