Да галоўнай Запытацца Карта сайта
Рус |
Бел
| Eng
  Bank of Georgia Group  
 
 
Вы знаходзіцеся:  Галоўная > Навіны > Прэс-рэлізы > Беларускі народны банк атрымаў новы сіндыцырываны крэдыт у памеры 20 млн долараў
Беларускі народны банк атрымаў новы сіндыцырываны крэдыт у памеры 20 млн долараў
Адаслаць Друкаваць

09.08.2016

Беларускі народны банк атрымаў новы сіндыцырываны крэдыт у памеры 20 млн долараў

Беларускі народны банк і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця 9 жніўня 2016 году падпісалі дамову аб прадастаўленні БНБ-Банку сіндыцыраванага крэдыта ў памеры 20 міліёнаў долараў ЗША.

Удзельнікамі здзелкі выступілі еўрапейскія фінансавыя арганізацыі, некаторыя з іх упершыню выйшлі на беларускі рынак. Структурна здзелка складаецца з дзвюх частак: 5 і 15 мільёнаў долараў ЗША. 5 мільёнаў долараў прадастаўляюцца непасрэдна Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця, а яшче 15 мільёнаў – чатырма еўрапейскімі фінансавымі інстытутамі: FMO (Галандскі банк развіцця), Triodos Investment Managment (Нідэрланды), Bank im Bistum Essen eG (ФРГ) і Еўрапейскій Фонд па Паўднёва-Ўсходняй Еўропе (EFSE) (ФРГ).

Унікальнасць здзелкі палягае ў тым, што настолькі буйная сума ўпершыню прыцягваецца Беларускім народным банкам ад шырокага кола новых удзельнікаў з заходне-еўрапейскіх краін, якімі прапанаваныя прывабныя ўмовы, у тым ліку працяглы тэрмін крэдытавання – да 4 год.

Варта адзначыць, што гэта не першая здзелка сіндыцыраванага крэдытавання для Беларускага народнага банка: у 2014 годзе былі падпісаныя дзве дамовы на прыцягненне сіндыцыраваных крэдытаў з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця і з Міжнароднай фінансавай карпарацыяй у памеры 12 і 13 мільёнаў долараў ЗША адпаведна.

Атрыманыя сродкі Беларускі народны банк скіруе на развіццё крэдытавання прыватнага бізнесу.

У прэс-канферэнцыі, якая адбылася пасля афіцыйнага падпісання крэдытнага пагаднення, узялі ўдзел: Старшыня каманды фінансавых інстытутаў ЕБРР у Беларусі Валдас Віткаўскас, Вядучы банкір дэпартамента фінансавых устаноў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ў Рэспубліцы Беларусь Джахан Шамсіеў, Старэйшы банкір па сіндыцыраваных здзелках ЕБРР Крысціан Клебас, Першы намеснік Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Тарас Надольны, Дырэктар дэпартамента па прадпрымальніцтву Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь Пётр Арушаньянц і Генеральны дырэктар ААТ «БНБ-Банк» Канстанцін Цэрэтэлі.

 Дадзеная здзелка сведчыць пра тое, что Беларускі народны банк і банкаўская сістэма краіны ў цэлым заваявалі пэўны давер у заходніх фінансавых інстытутаў. Прыцягненне знешніх рэсурсаў у краіну для змацавання і развіцця сярэдняга і малога бізнесу – адна з нашых прыярытэтных задач. Гэта трэці праект, рэалізаваны Беларускім народным банкам на рынку міжнароднага сіндыцыраванага крэдытавання. Паводле сумы ён значна пераўзыходзіць папярэднія здзелкі. Беларускі народны банк выказваае падзяку ўсім удзельнікам сіндыцыраванага крэдыта і віншуе з паспяховай здзелкай, – заявіў Генеральны дырэктар Беларускага народнага банку Канстанцін Цэрэтэлі.

 Гэта знакавая здзелка для ЕБРР і БНБ-Банка, а таксама для развіцця прыватнага бізнесу ў Беларусі. Дзякуючы выкарыстанню крэдытнай лініі малы і сярэдні бізнес атрымаюць доступ да доўгатэрміновага фінансавання, што крытычна важна для развіцця і пашырэння дзейнасці мясцовых прыватных кампаній,  адзначыў Старшыня каманды фінансавых інстытутаў ЕБРР у Беларусі Валдас Віткаўскас.

Старэйшы партфельны аналітык FMO Эвангелас Аламаніоціс звярнуў увагу на важнасць сіндыцыраванай здзелкі з пункту гледжання пашырэння прысутнасці FMO на рынку Беларусі. Ён падкрэсліў: “FMO рады магчымасці падтрымаць Беларускі народны банк, які зарэкамендаваў сябе як выдатна працуючы банк, сфакусаваны на подтрымцы прыватнага бізнесу ў Беларусі”.

Беларускі народны банк надае значную вагу актыўнаму прыцягненню замежных інвестыцый у Беларусь і планамернаму развіццю супрацоўніцтва з замежнымі фінансавымі інстытутамі для ўзмацнення рэсурснай базы падтрымкі сярэдняга і малого бізнесу. На гэтым шляху БНБ-Банк дасягнуў значных вынікаў, што стала магчымым дзякуючы прафесійнаму мэнэджменту і высокаму роўню арганізацыі міжнароднага бізнесу банка. Паводле дадзеных за жнівень аб’ём прыцягнутых БНБ-Банкам ад заходніх інвестараў сродкаў з улікам новай здзелкі дасягнуў 76 мільёнаў долараў ЗША.

Пра Беларускі народны банк:

Адкрытае акцыянернае таварыства «Беларускі народны банк» (ААТ «БНБ-Банк») заснаванае ў 1992 годзе. Галоўны офіс банка знаходзіцца ў Мінску на пр-це Незалежнасці, 87а. Пятнаццаць цэнтраў банкаўскіх паслуг БНБ-Банка размешчаныя ў 5 гарадах Беларусі (Мінск, Брэст, Віцебск, Гомель, Магілёў). Асноўныя акцыянеры – АТ «Банк Грузіі» (79,99%) і Міжнародная фінансавая карпарацыя (19,99%). БНБ-Банк прадастаўляе шырокі спектр паслуг для юрыдычныіх і фізічных асоб. Падтрымка сярэдняга і малога прадпрымальніцтва – асноўная стратэгічная задача банка.

Беларускі народны банк з’яўляецца самым дынамічным банкам краіны. Па выніках 2015 году БНБ-Банк займае 4-е месца ў Рэйтынгу самых эфектыўных банкаў Беларусі. Па выніках 2015 году Беларускі народны банк выйшаў на 12-ю пазіцыю сярод 26 беларускіх банкаў паводле трох ключавых паказчыкаў: размер актываў, велічыня крэдытнага партфеля і аб’ём прыцягнення сродкаў кліентаў. В 2015 годзе праект БНБ-Банка па развіцці фінансавай граматнасці школьнікаў прызнаны найлепшым беларускім праектам у галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці.

У 2014 годзе Беларускі народны банк праз аб’яднанне розных фінансавых і нефінансавых паслуг у аддзіны комплекс мер запусціў Праграму «СМАрт Бізнес» для падтрымкі сярэдняга і малога прадпрымальніцтва ў Беларусі са слоганам «Мастацтва вядзення бізнесу!». Асноўныя мэты праграмы:

1) Забяспечыць і пашырыць доступ да фінансавання для сярэдняга і малога прадпрымальніцтва;

2) Удасканаліць і падвысіць стандарты якасці абслугоўвання;

3) Стварыць і развіваць платформу абмена досведам паміж прадпрымальнікамі.

Больш падрабязна гл. http://bnb.by

Пра Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) быў заснаваны ў 1991 годзе. ЕБРР інвестуе ў праекты, якія спрыяюць пераходу да адкрытай рынкавай эканомікі, а таксама развіццю прыватнай і прадпрымальніцкай дзейнасці. ЕБРР дзейнічае ў інтарэсах усіх сваіх акцыянераў – 65 краін, а таксама Еўрапейскага саюза і Еўрапейскага інвестыцыйнага банка.

У сваёй дзейнасці ЕБРР кіруецца наборам стандартаў, фармуючы здаровы інвестыцыйны клімат на аснове эфектыўнай нарматыўна-прававой сістэмы і заахвочвае карпаратыўнае кіраванне, у тым ліку разумныя метады рэгулявання, рашучую барацьбу з карупцыяй, раскрыццё інфармацыі і дакладнае і паслядоўнае выкананне прынцыпаў фінансавага ўліку і аўдытарскай дзейнасці. У сваёй працы ЕБРР кіруецца неабходнасцю заахвочвання экалагічна здаровага і ўстойлівага развіцця, а таксама належнай практыкі закупачнай дзейнасці. Роўнасць гендэрных правоў з’яўляецца неад’емнай часткай прыхільнасці ЕБРР садзейнічанню ўстойліваму і экалагічна здароваму развіццю ва ўсёй інвестыцыйнай дзейнасці, якая фінансуецца донарамі. Гендэрная роўнасць з’яўляецца адным з найважнейшых элементаў заахвочвання разумнага кіравання прадпрыімальніцкай дзейнасцю і забеспячэння ўстойлівага росту ў краінах аперацый ЕБРР.

Больш падрабязна гл. http://www.ebrd.com/

Bank im Bistum Essen eG (BIB) – гэта нямецкі кааперацыйны банк з 50-гадовай гісторыяй і філасофіяй інвеставання ў этычныя і ўстойлівыя бізнес-мадэлі. BIB спецыялізуецца на працы з царкоўнымі арганізацыямі і арганізаціямі, якія з імі супрацоўнічаюць. BIB з’яўляецца адным з 20 найбуйнейшіх кааперацыйных банкаў Германіі, BIB мае агульныя актывы памерам 4,6 млрд еўра пры штаце ў 126 супрацоўнікаў. З 2006 года BIB таксама супрацоўнічае з мікрафінансавымі інстытутамі па ўсім свеце і прадастаўляе далгавое фінансаванне наўпрост і праз Люксембургскія фонды (KCD Mikrofinanzfonds). Партфель мікрафінансавых інвестыцыяў BIB перавышае 190 млн долараў ЗША.

Еўрапейскій фонд для Паўднёва-Ўсходняй Еўропы (EFSE) імкнецца спрыяць эканамічнаму развіццю і дабрабыту ў 16 краінах з нізкім і сярэднім даходам у Паўднёва-Ўсходняй Еўропе і на Каўказе і забяспечвае пры гэтым адэкватнае і ўстойлівае фінансаванне мікра-, малых і сярэдніх бізнесаў. Партнёры фонда ў краінах аперацыяў прадастаўляюць фінансаванне EFSE ў выглядзе доўгатэрміновых крэдытаў пераважна малому і сярэдняму бізнесу і забяспечваюць доступ да капітала прыватным дамаўладанням. EFSE з’яўляецца першай дзяржаўна-прыватнай партнёрскай арганізацыяй такога тыпу і першым фондам развіцця пад прыватным кіраваннем, які прадастаўляе фінансаванне мікра-, малым і сярэднім кампаніям у рэгіёне.

FMO  Галандскі банк развіцця. FMO інвестуе ў прыватны сектар краін, якія развіваюцца, і краін з пераходнай эканомікай на працягу апошніх 46 год. Місія банка – дапамагчы прадпрымальнікам збудаваць лепшы свет. Банк інвестуе ў сектары з найбольшай доўгатэрміновай аддачай: фінансавы, энергетычны, сельскагаспадарчы. Разам з партнёрамі банк інвестуе ў інфраструктуру, вытворчы сектар і сферу паслуг. З інвестпартфелем у 9,2 млрд еўра ў 85 краінах FMO з’яўляецца адным з найбуйнейшых двухбаковых банкаў у свеце, якія развіваюць прыватны сектар.

Больш падрабязна гл. www.fmo.nl.

Triodos Investment Management звязвае шырокае кола інвестараў, жадаючых інвеставаць у доўгатэрміновыя, пазітыўныя змены праз інавацыйнае прадпымальніцтва і ўстойлівыя бізнес-мадэлі. Такім чынам, Фонд служыць каталізатарам у ключавых сектарах пераходных эканомік на шляху да пабудовы больш справядлівага, устойлівага і гуманнага свету.

Triodos Investment Management мае 25-гадовы досвед інвеставання ў такіх сектарах, як энергетыка і клімат, інклюзіўнае фінансаванне, устойлівая сельская гаспадарка, мастацтва і рамёствы, рынак нерухомасці. Фонд таксама інвестуе ў кампаніі, якія гандлююцца на біржах, з павышанымі экалагічнымі, сацыяльнымі і кіраўнічымі стандартамі. Пад кіраваннем фонда на канец 2015 году знаходзілася 3,1 млрд еўра.

Triodos Investment Management з’яўляецца глабальным інвестарам у змены і складаецца з Triodos Investment Management BV і Triodos InvestmentAdvisory & Services BV, якія, у сваю чаргу, з’яўляюцца 100%-мі даччынымі кампаніямі Triodos Bank NV.

 
Курсы валют
Купля Продаж
USD 1.9320 1.9450
 
EUR 2.3030 2.3320
Курсы банка могуць мяняцца на працягу дня ў 9-00, 12-10, 14-10, 16-00.
Канверсія валют  
Курс
USD EUR 1.2090
 
USD RUB 57.1000
 
EUR USD 1.1830
 
EUR RUB 68.0000
 
RUB USD 58.3000
 
RUB EUR 70.0000
 
Як нас знайсці  |  Тарыфы і ўмовы  |  Дапамога і FAQ
Copyright © 2012 Belarusky Narodny Bank. All Rights Reserved.
+375 17 309 7 309  |  customer@bnb.by
 |