Да галоўнай Запытацца Карта сайта
Рус |
Бел
| Eng
  Bank of Georgia Group  
 
 
Вы знаходзіцеся:  Галоўная > Аб банку > Пра нас > Місія і каштоунасцi
Місія і каштоунасцi
Адаслаць Друкаваць

БАНК, які стварае БУДУЧЫНЮ!

Мы - Беларускі народны банк. Называцца Беларускім народным банкам ганарова і ў той жа час адказна.

Мы - банк, які, аналізуючы мінулае і выкарыстоўваючы сучаснае , стварае будучыню!

Наша сутнасць - стварэнне шчаслівай будучыні!

Мы заўсёды імкнемся да новых ведаў, новага вопыту, а наша банкаўская інтуіцыя - гэта тое, што дае нам магчымасць ствараць паспяховую будучыню , а таксама тое, што робіць нас унікальнымі і адрознівае ад іншых. Яна - наша неад'емная частка!

Банкаўская інтуіцыя для нас - гэта :

разуменне таго, што адбываецца сёння і што будзе заўтра

асэнсаванне магчымасцяў і выклікаў, якія стаяць перад намі

прадбачанне патрэбаў і іх імгненнае задавальненне

Мы заўсёды на крок уперадзе, бо штодня:

сустракаемся з мноствам людзей, набываючы ўнікальны вопыт

прадбачым патрэбы нашых спажыўцоў, партнёраў, інвестараў, супрацоўнікаў і грамадства ў цэлым і клапоцімся аб іх задавальненні

прыслухоўваемся да людзей як унутры арганізацыі, так і па-за яе межамі, і прымаем пад увагу розныя пункты гледжання

Прадчуваем спрыяльныя магчымасці і гатовыя ўвасабляць іх у рэальнасць

адчуваем смак поспеху і імкнемся да дасягнення новых перамог

Мы апярэджваем з'явы і ствараем новыя стандарты банкаўскага абслугоўвання.

Наш слоган - адчуй будучыню.

Наша місія - стварэнне паспяховай будучыні.

Наша бачанне - укараненне стандартаў будучыні.

Нашы карпаратыўныя каштоўнасці - узаемапавага, камандны ду , мудрасць, творчасць, адвага і мэтанакіраванасць.

Узаемапавага - усталяваць са спажыўцамі, партнёрамі, інвестарамі, супрацоўнікамі і грамадствам доўгатэрміновыя адносіны, заснаваныя на ўзаемаразуменні, узаемаадказнасці, прафесіяналізме і даверы;

Камандны дух - дасягаць выдатных вынікаў сумесна, як адно цэлае, з’ўляючыся адзінай і бескампраміснай камандай;

Мудрасць - прымаць правільныя рашэнні, заснаваныя на ведах, вопыце і інтуіцыі;

Творчасць - думаць неардынарна і пастаянна генерыраваць новыя ідэі;

Адвага - быць увесь час у працэсе пошуку і, прымаючы разумныя рызыкі, ператвараць магчымасці ў рэальнасць;

Мэтанакіраванасць - быць актыўнымі, арыентаванымі на вынік і заўсёды на вышыні.

НАША НАТХНЕННЕ - АРАНЖАВЫ КОЛЕР.

Аранжавы колер з'яўляецца сумессю энергіі чырвонага і шчасця жоўтага. Аранжавы прыцягвае і выпраменьвае энергію шчасця, якой мы напаўняемся і дзелімся адно з адным. Аранжавы колер - гэта сімвал творчага мыслення і нястомнага пошуку новага. Аранжавы ўмацоўвае веру ў сябе , пачуццё свабоды і жаданне перадаць навакольным сваю пазітыўную энергію. Аранжавы колер для нас - гэта цяпло, энергія, шчасце, аптымізм, энтузіязм, матывацыя, творчасць, запал, захапленне, сіла, адвага, мэтанакіраванасць, адкрытасць, пазнавальнасць, гармонія, баланс, і, што самае галоўнае, - каханне!

З намі кожны дзень для Вас будзе аранжавым!

 
Курсы валют
Купля Продаж
USD 1.9260 1.9380
 
EUR 2.2630 2.2860
Курсы банка могуць мяняцца на працягу дня ў 9-00, 12-10, 14-10, 16-00.
Канверсія валют  
Курс
USD EUR 1.1850
 
USD RUB 58.6000
 
EUR USD 1.1650
 
EUR RUB 68.7000
 
RUB USD 59.6000
 
RUB EUR 70.3000
 
Як нас знайсці  |  Тарыфы і ўмовы  |  Дапамога і FAQ
Copyright © 2012 Belarusky Narodny Bank. All Rights Reserved.
+375 17 309 7 309  |  customer@bnb.by
 |