Dream Line – гэта выгадныя, зручныя і сучасныя крэдытныя карткі з Грэйс-перыядам (ільготным перыядам) для жыцця і штодзённых марнаванняў. Грэйс-перыяд або льготны перыяд - гэта адрэзак часу, калі працэнты за карыстанне пазыковымі сродкамі не налічваюцца альбо налічваюцца па значна зніжанай стаўцы.
Неперсаніфікаваная картка мары Dream Card серыі Dream Line выдаецца бясплатна пры звароце заяўніка ў Банк (у выпадку адабрэння Банкам заяўкі і зацвярджэння крэдытнага ліміту можна адразу пачаць карыстацца карткай без паўторнага візіту ў Банк).
Максімальны крэдытны ліміт, што зацвярджаецца банкам, - у межах двухразовага памеру сярэднямесячнага даходу заяўніка.
Карткі мары Dream Line прымаюць да аплаты па ўсім свеце. Для выгоды і самакантролю можна выкарыстоўваць Інтэрнэт і мабільны банкінг, SMS-апавяшчэнне і SMS-банкінг.
Вы аформілі картку мары Dream Card з лімітам 500 BYN і 1 сакавіка разлічыліся ёю на 30 BYN. Затым 17 сакавіка аплацілі карткай пакупкі на суму 25 BYN. 5 красавіка здзейснілі чарговае набыццё па картцы на сумму 45 BYN. Сума зрасходаваных сродкаў за сакавік - 55 BYN - менавіта столькі трэба было заплаціць да 15 красавіка, што вы і зрабілі 8 красавіка. Значыць, банк не налічыў працэнты на суму сакавіцкіх расходаў і ў красавіку Вы таксама карыстаецеся грашыма бясплатна.
У якасці дадатковых персаніфікаваных картак* Банк выдае:
* З магчымасцю афармлення карткі з тэхналогіяй бескантактных плацяжоў Visa payWave
Кошт выплачваецца за ўвесь тэрмін дзеяння карткі ў беларускіх рублях у эквіваленце па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дату здзяйснення аперацыі.
У якасці базавай неперсаніфікаванай карткі Банк выдае:
Dream Card (на аснове Visa Classic) без збірання якой-небудзь платы з тэрмінам дзеяння да 2 (двух) гадоў.
Тэрмін дзеяння дадатковых персаніфікаваных плацежных картак не можа быць большы за тэрмін дзеяння асноўнай неперсаніфікаванай карткі і, адпаведна, не можа перавышаць 2 (двух) гадоў.
* Калі крэдытны ліміт знаходзіцца ў межах ўмоўнага дыяпазону Orange (да BYN 2 400,00), то ў такім выпадку заяўнік мае права на набыццё дадатковай персаніфікаванай карткі толькі на сваё імя.
З табліцы відаць, што дадатковую персаніфікаваную аплатную картку заяўнік можа набыць як на сваё імя, так і на імя адной даверанай асобы (напрыклад, на імя жонкі, дачкі, сына, партнёра і г.д.). Адпаведна, максімальная колькасць аплатных картак у рамках аднаго дагавора па прадукту Dream Line можа дасягаць 3 (трох) картак (адна неперсаніфікаваная і дзве персаніфікаваныя), за выключэннем таго выпадку, калі крэдытны ліміт знаходзіцца ў межах ўмоўнага дыяпазону Orange (да BYN 2 400,00 ).
У залежнасці ад зацверджанага крэдытнага ліміту, заяўнік можа выбраць і набыць для сябе або для сваёй даверанай асобы дадатковую персаніфікаваную картку з ліку прапанаваных: напрыклад, калі зацверджаны ліміт знаходзіцца ў дыяпазоне ад BYN 7 500,00 да BYN 12 500,00, то спажывец можа выбраць для сябе Visa Infinite і для даверанай асобы картку узроўнем ніжэй, дапусцім Visa Gold, ці таго ж узроўня, г.зн. Visa Infinite. Заўсёды і ва ўсіх выпадках кошт дадатковай персаніфікаванай карткі выплачваецца ў поўным аб'ёме, незалежна ад таго, на чыё імя яна набываецца. Дапускаюцца любыя камбінацыі выбару, але толькі ў рамках дазволеных опцый, зыходзячы з дыяпазону зацверджанага крэдытнага ліміту. Калі спажывец жадае набыць спачатку картку аднаго ўзроўню і пазней прымае рашэнне аб набыцці карткі іншага ўзроўню (вышэй або ніжэй), то для атрымання новай карткі ён павінен здаць існуючую дадатковую персаніфікаваную картку.
Крэдытаздольнасць: наяўнасць стабільных даходаў дастатковага ўзроўню і несапсаванай крэдытнай гісторыі;
Рэзідэнтсва: Рэзідэнт Рэспублікі Беларусь;
*Пры ўзроўні даходу заяўніка ад 450 BYN да 650 BYN, не ўключаючы, - працэнтная стаўка павялічваецца на 5,0 працэнтных пунктаў.
Мы используем файлы cookie для того, чтобы предоставить Вам больше возможностей при использовании сайта.