Выстава "маляваных дываноў" беларускай мастачкі Алены Кіш адкрылася 12 снежня 2013 года ў Галерэі М. Савіцкага (пл. Свабоды, 15). Мерапрыемства рэалізавана па ініцыятыве і пры падтрымцы Беларускага народнага банка ў рамках праекта ArtCard.
Ідэя выставы «прыйшла» ў банк з беларускімі мастацтвазнаўцамі і мастакамі Таццянай Бембель, Ганнай Балаш, Аляксеем Андрэевым, Уладзімірам Цэслерам і Уладзімірам Парфянком.
Алёна Кіш стварала свае творы ў сярэдзіне 20 стагоддзя. Вясковая жанчына ўвасабляла ў іх сваё бачанне лепшага, ідэальнага свету. Адзін з «галоўных герояў» карцін Алены - леў: велічны, моцны і добры.
- Пазнаёміўшыся з творчасцю Алены Кіш, мы зразумелі, што яе мастацтва па-сапраўднаму народнае і беларускае. Дываны прыходзілі ў сям'ю на шчасце. Людзі самі выбіралі сюжэт, заказваючы дыван для сваіх блізкіх. Напэўна, у той складаны час, да вайны і пасля яе, верыць у лепшае жыцьцё, марыць аб цудоўным свеце было проста неабходна, каб выжыць. Львы на дыванах ўвасаблялі стабільнасць, сілу, цяпло і дабрыню. Багацце львоў у працах Алены Кіш зачароўвае і прыцягвае. Львы на яе дыванах - праява адной з бакоў беларускага народнага мастацтва, што яшчэ раз тлумачыць, чаму так гарманічна прыжыліся лагатып Беларускага народнага банка, таксама леў, і сама назва банка.
Мы лічым, што гэта не простае супадзенне, - пракаментаваў генеральны дырэктар Беларускага народнага банка Канстанцін Цэрэтэлі.
На жаль, з развіццём прамысловасці рукатворныя дываны страцілі сваю папулярнасць. Доўгі час спадчына Алены Кіш заставалася неацэненай. Многія працы незваротна страчаны. Але тое, што ўдалося захаваць, мае патрэбу ў клопаце. Менавіта таму Беларускі народны банк прафінансаваў рэстаўрацыю двух дываноў, а пасля адкрыцця выставы было прынята рашэнне вылучыць сродкі на рэстаўрацыю яшчэ адной працы. Таксама дзякуючы намаганням Беларускага народнага банка пасля заканчэння выставы будуць палепшаны ўмовы захоўвання калекцыі ў музеі-запаведніку «Заслаўе».
Яшчэ адным важным для Беларусі ўкладам у падтрымку мастацтва стала падораная Канстанцінам Цэрэтэлі Музею-запаведніку «Заслаўе" «Сусветная энцыклапедыя наіўнага мастацтва», выпушчаная ў Лондане ў 1985 годзе. У гэтай фундаментальнай энцыклапедыі сабраны імёны 800 лепшых мастакоў-прымітывістаў з 50 краін свету. Сярод такіх гучных імёнаў як Анры Русо і Ніка Пірасмані беларусы з гонарам знаходзяць імя Алены Кіш. Раней беларускія мастацтвазнаўцы не мелі ў наяўнасці гэтага важнага выдання.
Выстава працягнецца да 15 студзеня 2014 года. Запрашаем вас адчуць настрой надыходзячых Каляд і ўбачыць калекцыю работ Алены Кіш з музея-запаведніка "Заслаўе", а таксама чатыры дываны з калекцый Уладзіміра Басалыгі і Ірыны Пустоваловой, якія раней не выстаўляліся.
Мы используем файлы cookie для того, чтобы предоставить Вам больше возможностей при использовании сайта.