27 апреля 2012

27 красавіка 2012 г. Беларускі народны банк выступіў адным з арганізатараў дабрачыннай фотавыставы «Дзеці нашы», якая праходзіць у дзіцячым забаўляльным цэнтры «Косма» і якая заклікае не быць абыякавымі да дзяцей, якім патрэбныя не толькі клопат і ласка, але дарагія аперацыі. Кожны госць змог не толькі ацаніць душэўныя работы майстра фота Іны Дуброўскай, але і аказаць пасільную дапамогу падапечным міжнароднага дабрачыннага фонду «Шанец».

Арганізатары выставы заклікалі таксама да супрацоўніцтва ў рамках праекта прадстаўнікоў бізнес-супольнасці, гатовых выступаць за развіццё ідэі сацыяльна адказнага бізнесу ў нашай краіне: «Для сучаснага бізнесу важна не толькі стабільнае атрыманне высокіх даходаў, але і ўсведамленне сацыяльнай адказнасці. Трэба ўмець адкрываць сэрца і душу, ідучы насустрач тым, хто тут і цяпер мае патрэбу ў падтрымцы з боку кампаній з вялікімі фінансавымі магчымасцямі!» - падкрэслівае Канстанцін Цэрэтэлі, генеральны дырэктар Беларускага народнага банка.


arrow
arrow

Мы используем файлы cookie для того, чтобы предоставить Вам больше возможностей при использовании сайта.

Ок