Да галоўнай Запытацца Карта сайта
Рус |
Бел
| Eng
  Bank of Georgia Group  
 
 
Cash-back
Адаслаць Друкаваць

Беларускі народны банк прапануе ўзнагароджанне за ажыццяўленне безнаяўных плацяжоў (Cash-back)

Беларускі народны банк прапануе сваім кліентам скарыстацца сістэмай выплат прэміяльнага ўзнагароджання за ажыццяўленне безнаяўных разлікаў у беларускіх рублях (Cash-back).

Выкарыстоўвайце банкаўскую картку для аплаты тавараў і паслуг у крамах, на запраўках і іншых гандлёвых кропках і Беларускі народны банк верне вам грошы.

Што дае Cash-back?

  • дадатковы даход

  • скарачэнне выдаткаў, звязаных са здыманнем наяўных


Як гэта працуе?


Для атрымання прэміяльных выплат вашы штомесячныя безнаяўныя плацяжы з выкарыстаннем пластыкавай карткі павінны складаць больш за 20 % ад агульнага абароту па Вашым рахунку*. На суму перавышэння вы атрымаеце прэмію!

Сістэма разліку выплаты прэміяльнага ўзнагароджання складаецца з некалькіх простых арыфметычных дзеянняў.

Напрыклад, выдаткі па вашай картцы на працягу месяца склалі BYN 250,00 (BYR 2 500 000). Вы на працягу месяца разлічваліся карткай у крамах і на аўтазаправачных станцыях за паліва. Сума ўчыненых безнаяўных плацяжоў за месяц склала BYN 150,00 (BYR 1 500 000). Доля безнаяўных плацяжоў ад агульнай сумы выдаткаў за месяц - 60%. Прэміяльнае ўзнагароджанне складзе 1% ад сумы безнаяўных плацяжоў, якая перавышае ўстаноўленыя банкам 20% (250,00 х (60 % -20 %) х 1%). Такім чынам, у канцы месяца на ваш рахунак паступіць сума прэміяльнага ўзнагароджання ў памеры BYN 1,00 (BYR 10 000).

Максімальны памер прэміяльнага ўзнагароджання Cash-back, які налiчваецца кліенту, што падкючаны да сістэмы Cash-back, у агульнай суме складзе не больш чым BYN 100,00 (BYR 1 000 000) у месяц па ўсіх рахунках кліента ў Банку.

Мэтай ўкаранення Cash-back з'яўляецца павелічэнне долі безнаяўных плацяжоў па картках Банка ў арганізацыях, якія рэалізуюць тавары, работы і паслугі. Беларускі народны банк заахвочвае кліентаў, якія здзяйсняюць у сваім штодзённым жыцці плацяжы за тавары, работы, паслугі. У той жа час не разглядаюцца ў якасці мэтаў для заахвочвання аперацыі, накіраваныя на здзяйсненне пераводаў для залічэння на рахункі ў банках, плацяжы на куплю электронных грошай, плацяжы ў пагашэнне крэдытаў, іншыя плацяжы, якія здзейснены з выкарыстаннем Інтэрнэту, прылад самаабслугоўвання банкаў (інфакіёскаў, банкаматаў) і аплатных тэрміналаў у РУП «Белпошта». У выпадку павышанай актыўнасці па здзяйсненні названых аперацый на шкоду долі звычайных разлікаў за тавары (работы, паслугі) у крамах і іншых прадпрыемствах гандлю і сэрвісу выплата ўзнагароды такім кліентам не ажыццяўляецца.

Як далучыцца?

Паслуга падключаецца па рахунках у беларускіх рублях для кліентаў, якія атрымалі да адпаведнага рахунку якую-небудзь з картак: Optima, Maxima, Gold або Platinum, ашчадную картку «Мой сябар» альбо зарплатную карту.

Для падключэння паслугі вам неабходна звярнуцца ў офіс банка, дзе вам прапануюць падпісаць форму Заява на падключэнне да сістэмы «Cash-back».

Разлік сумы прэміяльнага ўзнагароджання ажыццяўляецца ў апошні працоўны дзень месяца. Гэтая сума залічваецца на ваш карт-рахунак (капіталізуецца) не пазней трэцяга працоўнага дня месяца, наступнага за разліковым. Сума ўзнагароджання адлюстроўваецца ў выпісцы па карт-рахунку асобным радком**.

Чым больш безнаяўных плацяжоў вы ажыццяўляеце, тым большую суму Беларускі народны банк залічвае на ваш рахунак!

* У суму безнаяўных плацяжоў не ўключаюцца аперацыі пераводу з карт-рахунку на карт-рахунак .

** Банк ажыццяўляе ўтрыманне і пералічэнне ў бюджэт падаходнага падатку з усёй атрыманай кліентам сумы прэміяльнага ўзнагароджання Cash-back . У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь вяртанне залішне выплачанага падаходнага падатку з сумы, якая не належыць падаткаабкладанню, ажыццяўляецца ІМПЗ па месцы рэгістрацыі. Даведка аб даходах, атрыманых у выглядзе выплат Cash-back, выдаецца Банкам уладальніку рахунку па яго запыце.

SMS-банкінг

SMS-апавяшчэнне

Інтэрнэт- і мабільны банкінг

Банкаматы

Паглядзець тарыфы

Меры бяспечнага выкарыстання плацежных картак

Працэс канвертавання пры аперацыях з карткамі ў ААТ «БНБ-Банк»




 
Курсы валют
Купля Продаж
USD 1.9760 1.9910
 
EUR 2.1150 2.1370
Курсы банка могуць мяняцца на працягу дня ў 9-00, 12-10, 14-10, 16-00.
Канверсія валют  
Курс
USD EUR 1.0800
 
USD RUB 63.4000
 
EUR USD 1.0630
 
EUR RUB 67.7000
 
RUB USD 64.9000
 
RUB EUR 69.4000
 
Як нас знайсці  |  Тарыфы і ўмовы  |  Дапамога і FAQ
Copyright © 2012 Belarusky Narodny Bank. All Rights Reserved.
+375 17 309 7 309  |  customer@bnb.by
 |