ЗМЕНЫ Ў ТАРЫФАХ БЕЛАРУСКАГА НАРОДНАГА БАНКА Надрукаваць

17.02.2015

Змены ў тарыфах Беларускага народнага банка

Беларускі народны банк інфармуе пра змены ў Зборніку платы (узнагарод) за аперацыі, якія здзяйсняюцца ААТ «БНБ-Банк».

Змены прыведзены ніжэй (вылучаныя колерам) і набываюць моц з 01.03.2015 г.:

п/п

Назва аперацыі

Памер платы (узнагароды)

Заўвага

II. АБСЛУГОЎВАННЕ ПРЫВАТНЫХ АСОБ

2.6. Аказанне паслуг у рамках дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання

2.6.2

Наданне права карыстання сэрвісам «Мабільны банкінг» і «Інтэрнэт-банкінг» (3)

1 USD

Штомесяц. Плата спаганяецца з чацвёртага месяца карыстання сэрвісам. Плата не спаганяецца з кліента, у якога ёсць дзеючая картка Visa Infinite

2.6.4

За карыстанне паслугай SMS-банкінг (3)

5 000 BYR

Штомесяц (за кожны наступны месяц). Спаганяецца за кожны зарэгістраваны нумар мабільнага тэлефона. У выпадку рэгістрацыі шляхам падавання Анкеты-заявы ў ЦБП плата спаганяецца, пачынаючы з другога месяца.


(3) Аплата паслуг па п.2.6.2., п.2.6.4. здзяйсняецца ў беларускіх рублях у эквіваленце па курсе Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь на дату спагнання платы шляхам безнаяўнага спісання сродкаў з бягучага рахунку.



п/п

Назва аперацыі

Памер платы (узнагароды)

Заўвага

V. АПЕРАЦЫІ З БАНКАЎСКІМІ ПЛАЦЁЖНЫМІ КАРТКАМІ (далей – карткамі)

5.1. Аперацыі з карткамі плацёжных сістэм Visa Inc. і MasterCard Worldwide

5.1.12

За карыстанне паслугай SMS-апавяшчэнне (5)

1 USD

Штомесяц (за кожны наступны месяц). Спаганяецца за кожны зарэгістраваны нумар банкаўскай плацёжнай карткі. У выпадку рэгістрацыі шляхам падавання Анкеты-заявы ў ЦБП плата спаганяецца, пачынаючы з другога месяца. Па картках Visa Infinite, Visa Platinum (прадукт Ultima Dream) – плата не спаганяецца



(5) Аплата паслугі па п.5.1.12. здзяйсняецца ў беларускіх рублях у эквіваленце па курсе Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь на дату спагнання платы шляхам безнаяўнага спісання сродкаў з бягучага рахунку.