БЕЛАРУСКІ НАРОДНЫ БАНК ПРАПАНУЕ БІЗНЭСУ ДАПАМОГУ ПА АПЛАЦЕ ПДВ Надрукаваць

Беларускі народны банк прапануе бізнэсу

дапамогу па аплаце ПДВ

Малы і сярэдні бізнес, як вядома, даволі адчувальны да сезонных ваганняў попыту і перыядычнасці плацяжоў. Прыбытак «гарачых» месяцаў забяспечвае ўстойлівую працу шматлікіх фірмаў у менш актыўныя перыяды. З прычыны таго, што Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №361 ад 21 ліпеня 2014 года ўнесены змены ў механізмы падаткаабкладання імпарцёраў, для многіх кампаній сродкі, якія меліся адпрацаваць цягам бліжэйшых месяцаў, робяцца недасяжнымі як раз у той момант, калі востра неабходныя.

Беларускі народны банк прапануе сярэдняму і малому прадпрымальніцтву інавацыйны і выгадны механізм выканання падатковых абавязацельстваў у новых умовах – крэдыт «СМАрт ПДВ». Прапанова адрасавана прыватнаму бізнэсу: як імпарцёрам, якія спецыялізуюцца на гандлі, так і вытворцам тавараў і паслуг.

«СМАрт ПДВ» мае бясспрэчныя перавагі:

  • дае магчымасць фінансавання падатковых абавязацельстваў;

  • прадастаўляецца без закладу;

  • выдаецца па фіксаванай выгаднай працэнтнай стаўцы;

  • разгляд заяўкі адбываецца хутка (да 4-х дзён).

Крэдыт «СМАрт ПДВ» прадастаўляецца ў беларускіх рублях у форме аднаўляльнай крэдытнай лініі. Графік пагашэння крэдыту складаецца індывідуальна, з улікам перыяду абарачальнасці.

«Беларускі народны банк бярэ на сябе аператыўнае фінансаванне выдаткаў кліентаў па аплаце падатка на дататковую вартасць (ПДВ). Крэдыт «СМАрт ПДВ» мы распрацавалі ў межах праграмы «СМАрт Бізнэс», пераследуючы галоўную мэту: стварыць механізм для рашэння праблемаў, якія ўзнікаюць у імпарцёраў па аплаце ПДВ ва ўстаноўленыя нядаўнімі зменамі ў заканадаўстве тэрміны. Прапанова БНБ-Банка дазваляе не вымываць з бізнэсу ўласныя абаротныя сродкі, а раўнамерна, з улікам сезоннасці, размяркоўваць плацяжы. Беларускі народны банк імкнецца трымаць руку на пульсе і аператыўна рэагаваць на трансфармацыі асяроддзя і прапаноўваць сваім кліентам неабходныя інструменты для развіцця», – пракаментаваў Генеральны дырэктар ААТ «БНБ-Банк» Канстанцін Цэрэтэлі.

Запрашаем Вас аформіць крэдыт у любым аддзяленні Беларускага народнага банка ў Мінску, Гомелі, Віцебску і Брэсце.

Атрымаць дадатковую інфармацыю пра паслугі Беларускага народнага банка для малога і сярэдняга бізнэсу Вы можаце па тэлефоне Кантакт-цэнтра (017) 309 7 309 або з дапамогай e-mail: customer@bnb.by.