БЕЛАРУСКІ НАРОДНЫ БАНК І VISA АБВЯШЧАЮЦЬ СЕЗОН ПАЛЯВАННЯ НА ГАДЖЭТЫ АДКРЫТЫМ! Надрукаваць

Беларускі народны банк і Visa абвяшчаюць сезон палявання на гаджэты адкрытым!

Беларускі народны банк рады паведаміць уладальнікам картак Visa пра пачатак рэкламнай гульні «Здзяйсняйце online плацяжы з Visa»!

Для таго, каб узяць удзел у новай рэкламнай гульні ад Visa і атрымаць шанец выйграць адзін з сучасных гаджэтаў, неабходна здзяйсняць плацяжы з картай Visa на сумы не менш за 20 000 беларускіх рублёў кожны, з 25 жніўня па 31 кастрычніка 2014 года.

Кожны плацёж дае Вам шанец выйграць адзін з прызоў. Прызавы фонд складаецца з:

  • 3 MacBook;

  • 5 наўтбукаў НР;

  • 25 знешніх дыскаў Sony на 1 Тб.

Выкарыстоўвайце карткі Visa і перамагайце разам з Visa і Беларускім народным банкам!

Правілы рэкламнай гульні «Здзяйсняйце online плацяжы з Visa».

Хай восеньскі сезон палявання на гаджэты будзе ўдалым для Вас!

Рэкламная гульня «Здзяйсняйце online плацяжы з Visa»

Тэрмін правядзення Гульні: з 25.08.2014 па 31.10.2014г.

У рэкламнай гульні прымаюць удзел безнаяўныя аперацыі з выкарыстаннем банкаўскіх плацёжных картак Visa ўсіх тыпаў, выпушчаных ААТ «БНБ-Банк», пры аплаце тавараў (работ / паслуг) і іншых плацяжоў на Інтэрнэт-рэсурсах Рэспублікі Беларусь альбо замежных Інтэрнэт-рэсурсах у любой валюце на суму не менш за 20 000 беларускіх рублёў кожны, у эквіваленце па курсе адпаведнай валюты, устаноўленым НБ РБ на дату плацяжу.

Падрабязнасці на сайце visa.com.by.