Да галоўнай Запытацца Карта сайта
Рус |
Бел
| Eng
  Bank of Georgia Group  
 
 
Вы знаходзіцеся:  Галоўная > Навіны > Навіны > Акцыя: крэдыты для бізнесу пад 19% гадавых
Акцыя: крэдыты для бізнесу пад 19% гадавых
Адаслаць Друкаваць

11.08.2016

Акцыя: крэдыты для бізнесу пад 19% гадавых

На тле нядаўняга прыцягнення 20 мільёнаў долараў ЗША ад ЕБРР і іншых заходнеўрапейскіх інвестараў Беларускі народны банк абвесціў Акцыю на крэдыты для сярэдняга і малога бізнесу.

У межах дадзенай Акцыі Беларускі народны банк прапануе новым кліентам крэдытаванне на развіццё бізнесу ў беларускіх рублях пад 19% гадавых.

Узяць удзел у акцыі могуць індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы прыватнай формы ўласнасці, якія маюць аб’ём сяреднемесячнай выручкі не менш за 100 000 BYN, стабільнае фінансавае становішча і прымальную крэдытную гісторыю.

Акрамя таго, БНБ-Банк распрацаваў цікавыя ўмовы на крэдыты, якія выдаюцца па супольнай праграме з Банкам Развіцця Рэспублікі Беларусь. Цяпер крэдыт «СМАрт Развіццё» можна атрымаць па стаўцы рэфінансавання плюс адзін працэнтны пункт – на першы год крэдытавання; плюс два працэнтныя пункты – на другі год; плюс тры – на трэці; плюс чатыры працэнтныя пункты на чацвёрты год фінансавання і плюс чатыры з паловай працэнтныя пункты пачынаючы з 49-га месяца крэдытавання за кошт прадукта «СМАрт Развіццё». З 17.08.2016 стаўка рэфінансавання будзе зніжаная, і, такім чынам, да наступнага яе змянення крэдыты «СМАрт Развіццё» будуць на першы год выдавацца пад 19% гадавых. Гэта робіць асабліва прывабным крэдытаванне бізнесу ў беларускіх рублях у Беларускім народным банку.

Скарыстацца з рэсурсаў супольнай праграмы з Банкам Развіцця могуць юрыдычныя асобы прыватнай формы ўласнасці і індывідуальныя прадпрымальнікі, рэзідэнты Рэспублікі Беларусь, від дзейнасці якіх адпавядае параметрам праграмы.

 Мы лічым, што сярэдні і малы бізнес маюць патрэбу ў падтрымцы ў дадзены момант. І хочам прапанаваць зручны і просты крэдытны рычаг, з дапамогай якога можна будзе перамагчы пэўны застой у развіцці, зрабіць рывок наперад. Для нармалізацыі бізнес-клімату ў краінне псіхалагічна важна пераадолець планку ў 20% па зніжэнні працэнтных ставак на крэдыты для прадпрымальнікаў. Таму мы радыя прадаставіць бізнесу магчымасць крэдытавання ў нацыянальнай валюце пад 19% гадавых, – заявіла Ксенія Касачова, начальнік Упраўлення малога і сярэдняга бізнесу ААТ «БНБ-Банк».

Акцыя стартуе 11 жніўня і працягнецца да 30 верасня 2016 году.

Заяўку на атрыманне фінансавання можна зрабіць у зручны час, не выходзячы з дому ці офіса — проста напішыце пра сваё жаданне па электроннай пошце customer@bnb.by ці звяжыцеся з банкам па тэлефонах (017) 309 7 309 і (033) 309 7 309. Вам з задавальненнем дапамогуць у офісах БНБ-Банка ў Мінску, Брэсце, Віцебску, Гомелі і Магілёве.

 
Курсы валют
Купля Продаж
USD 1.9370 1.9490
 
EUR 2.2660 2.2840
Курсы банка могуць мяняцца на працягу дня ў 9-00, 12-10, 14-10, 16-00.
Канверсія валют  
Курс
USD EUR 1.1820
 
USD RUB 59.0000
 
EUR USD 1.1570
 
EUR RUB 69.0000
 
RUB USD 60.1000
 
RUB EUR 70.5000
 
Як нас знайсці  |  Тарыфы і ўмовы  |  Дапамога і FAQ
Copyright © 2012 Belarusky Narodny Bank. All Rights Reserved.
+375 17 309 7 309  |  customer@bnb.by
 |