Да галоўнай Запытацца Карта сайта
Рус |
Бел
| Eng
  Bank of Georgia Group  
 
 
Вы знаходзіцеся:  Галоўная > Навіны > Прэс-рэлізы > ЕБРР на 4 мільёна даляраў павялічыў ліміт
ЕБРР на 4 мільёна даляраў павялічыў ліміт
Адаслаць Друкаваць



14.08.2014

ЕБРР на 4 мільёна даляраў павялічыў ліміт

гандлёвага фінансавання для Беларускага народнага банка



Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (EBRD) у выніку пагаднення з Фінансавай кампаніяй развіцця Нідэрландаў (FMO) павялічыў ліміт гандлёвага фінансавання для ААТ «БНБ-Банк» на 4 мільёна даляраў ЗША.

Нагадаем, што на год раней ЕБРР павялічваў ліміт Беларускаму народнаму банку на 2 мільёна даляраў. У рамках супрацоўніцтва з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця з пачатку 2012 года кліентам Беларускага народнага банка было пададзена 58 гарантый на суму больш за 13 мільёнаў даляраў ЗША.

У выніку падпісання новага пагаднення падоўжаны да 2 гадоў тэрмін гарантый, якія падаюцца Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця, сума пададзенай лініі складае 7 мільёнаў даляраў. Пагадненне з удзелам FMO дадаткова павялічвае ліміт на 4 мільёна даляраў на 1 год. Такім чынам, сумарны ліміт ў дадзены момант складае 11 мільёнаў даляраў ЗША.

Беларускі народны банк рэалізуе комплексную праграму «СМАрт Бізнес» для падтрымкі сярэдняга і малога прадпрымальніцтва ў Беларусі і ў рамках вырашэння задачы пашырэння доступу да фінансавання для мэтавага сегмента актыўна прасоўвае выкарыстанне прылад гандлёвага фінансавання і банкаўскіх гарантый для малога і сярэдняга бізнесу. Кансультацыі экспертаў банка і тлумачальная праца ў СМІ спрыяюць павышэнню ўзроўню фінансавай пісьменнасці кліентаў-прадпрымальнікаў, і аб'ём знешнегандлёвых пагадненняў увесь час узрастае.

Беларускі народны банк супрацоўнічае з міжнароднымі арганізацыямі ў рамках Праграмы спрыяння развіццю гандлю (TFPЕўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця з 2011 года. Дзякуючы праграме TFP, што паспяхова развіваецца ў свеце з 1999 года, кліенты ААТ «БНБ-Банк», якія ўдзельнічаюць у імпартна-экспартных аперацыях, атрымліваюць надзейную фінансавую падтрымку на самых выгадных умовах і рэалізуюць сумесныя праекты з партнёрамі з Кітая, Украіны, краін Балтыі, Польшчы, Германіі, Італіі, Францыі, Тайваня, Турцыі і іншых краін.

Мы рады, што патрэбы кліентаў растуць паралельна з магчымасцямі нашага банка. Пагадненні пры дапамозе прылад гандлёвага фінансавання ўсё больш запатрабаваныя як у сілу эканамічных фактараў (яны часта больш выгадныя, чым традыцыйнае крэдытаванне, і даюць магчымасць знізіць рызыкі), так і дзякуючы якаснаму сэрвісу, пакрокавай кансалтынгавай падтрымцы кліента з моманту звароту ў банк да паспяховага завяршэння гандлёвай аперацыі. Акрамя таго, рэпутацыя Беларускага народнага банка і досвед у суправаджэнні падобнага роду кантрактаў дапамагаюць малому і сярэдняму бізнесу адчуваць сябе больш упэўнена на міжнароднай арэне і смела пашыраць геаграфію праектаў. Павелічэнне лімітаў на аперацыі гандлёвага фінансавання ўмацуе канкурэнтныя пазіцыі БНБ-Банка, дазволіць нам прыцягнуць новых кліентаў з новымі цікавымі праектамі і стаць яшчэ больш актыўным удзельнікам праграмы TFP, – пракаментаваў Генеральны дырэктар Беларускага народнага банка Канстанцін Цэрэтэлі.

Для нас адмысловы гонар пачаць супрацоўніцтва з Фінансавай кампаніяй развіцця Нідэрландаў. Мы рады, што працяглае знаёмства прывяло да заключэння пагаднення, і наш банк зможа яшчэ больш актыўна падтрымліваць малы і сярэдні бізнес Беларусі, што асабліва важна ва ўмовах нестабільнага знешнепалітычнага і эканамічнага асяроддзя. Мы таксама ўпэўненыя, што гэта пагадненне будзе добрай стартавай пляцоўкай для пашырэння супрацоўніцтва паміж нашымі арганізацыямі, і пазней не выключаем прыцягненне крэдытнай лініі для падтрымкі МСБ, – пракаментаваў намеснік Генеральнага дырэктара Беларускага народнага банка Сяргей Сабук.

Аб Беларускім народным банку

Адкрытае акцыянернае таварыства «Беларускі народны банк» (ААТ «БНБ-Банк») заснавана ў 1992 годзе. Галаўны офіс банка знаходзіцца ў Мінску на пр. Незалежнасці, 87а. Дзесяць сэрвісных цэнтраў БНБ-Банка размешчаны ў 4 гарадах Беларусі (Мінск, Гомель, Брэст, Віцебск). Асноўныя акцыянеры – АТ «Банк Грузіі» (79,99%) і Міжнародная фінансавая карпарацыя (19,99%). БНБ-Банк прадастаўляе шырокі спектр паслуг для юрыдычных і фізічных асоб. Падтрымка сярэдняга і малога прадпрымальніцтва – асноўная стратэгічная задача банка.

Беларускі народны банк уваходзіць у пяцёрку самых эфектыўных банкаў у Беларусі.


Аб праграме «СМАрт Бізнес»

У красавіку 2014 Беларускі народны банк пры дапамозе аб'яднаньня розных фінансавых і нефінансавых паслуг у адзіны комплекс мер абвясціў аб запуску Праграмы «СМАрт Бізнес»для падтрымкі сярэдняга і малога прадпрымальніцтва ў Беларусі са слоганам «Мастацтва вядзення бізнесу!»

Пры запуску праграмы «СМАрт Бізнес» БНБ-Банк паставіў перад сабой наступныя асноўныя мэты:

1) Забяспечыць і пашырыць доступ да фінансавання для сярэдняга і малога прадпрымальніцтва;

2) Удасканаліць і павысіць стандарты якасці абслугоўвання;

3) Стварыць і развіваць платформу абмену вопытам паміж прадпрымальнікамі.



 
Курсы валют
Купля Продаж
USD 1.9340 1.9450
 
EUR 2.2650 2.2890
Курсы банка могуць мяняцца на працягу дня ў 9-00, 12-10, 14-10, 16-00.
Канверсія валют  
Курс
USD EUR 1.1860
 
USD RUB 58.8000
 
EUR USD 1.1640
 
EUR RUB 68.9000
 
RUB USD 59.8000
 
RUB EUR 70.4000
 
Як нас знайсці  |  Тарыфы і ўмовы  |  Дапамога і FAQ
Copyright © 2012 Belarusky Narodny Bank. All Rights Reserved.
+375 17 309 7 309  |  customer@bnb.by
 |