Да галоўнай Запытацца Карта сайта
Рус |
Бел
| Eng
  Bank of Georgia Group  
 
 
Вы знаходзіцеся:  Галоўная > Навіны > Прэс-рэлізы > Беларускі народны банк падпісаў пагадненне
Беларускі народны банк падпісаў пагадненне
Адаслаць Друкаваць


12.08.2014


Беларускі народны банк падпісаў пагадненне

з Банкам Развіцця па падтрымцы малога і сярэдняга бізнесу


Беларускі народны банк падпісаў пагадненне з Банкам развіцця і стаў адным з пілотных удзельнікаў у праграме фінансавання малога і сярэдняга бізнесу.

Урачыстая цырымонія падпісання Пагаднення паміж Адкрытым акцыянерным таварыствам «Беларускі народны банк» і Адкрытым акцыянерным таварыствам «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» адбылася 12 жніўня 2014 года. Такім чынам, быў дадзены старт доўгатэрміновай праграме фінансавання суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу. Галоўная яе мэта – падтрымка мікра, малых і сярэдніх прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у вытворчай сферы і сферы паслуг.

Асноўная прылада праграмы – прадастаўленне крэдытных рэсурсаў па даступным кошце з празрыстымі і зразумелымі патрабаваннямі да пазычальнікаў.

Фінансавая падтрымка ў рамках праграмы ахоплівае ўсе этапы жыццёвага цыкла суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу – ад станаўлення да ўстойлівага функцыянавання, пашырэння вытворчасці і выхаду на новыя рынкі. Крэдытныя рэсурсы прадастаўляюцца на тэрмін да 5 гадоў.

Памер працэнтнай стаўкі з'яўляецца абмежаваным і выгадна адрозніваецца ад ставак, якія пераважаюць у бягучай кан'юнктуры.

Банк развіцця запрасіў да пілотнага ўдзелу ў праграме ў якасці банкаў-партнёраў фінансавыя арганізацыі, якія валодаюць неабходным досведам і практыкай крэдытавання суб'ектаў малога бізнэсу: ААТ «БНБ-Банк», ААТ «Банк БелВЭБ» і ААТ «Белгазпрамбанк».

Ва ўрачыстай цырымоніі падпісання пагаднення прынялі ўдзел: Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Надзея Ермакова, намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Пётр Пракаповіч, Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Мікалай Снапкоў, Старшыня Праўлення ААТ «Банк Развіцця» Сяргей Румас, Старшыня Праўлення ААТ «Банк БелВЭБ» Павел Калаур, Старшыня Праўлення ААТ «Белгазпрамбанк» Віктар Бабарыка, намеснік Генеральнага дырэктара ААТ «БНБ-Банк» Сяргей Сабук.

Атрыманыя ў рамках складзенай дамовы сродкі Беларускі народны банк накіруе на крэдытаванне малых прадпрыемстваў як у сталіцы, так і ў рэгіёнах Беларусі. Сродкі будуць вылучацца на фінансаванне выдаткаў суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва на набыццё (рэканструкцыю, мадэрнізацыю, будаўніцтва, капітальны рамонт) асноўных сродкаў (будынкаў, збудаванняў, машын, у тым ліку аўтатранспартных сродкаў, абсталявання) для іх вытворчай дзейнасці або дзейнасці па аказанні паслуг.

Дадзеная праграма пашырыць доступ суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу да фінансавых рэсурсаў, неабходным для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, і разам з тым забяспечыць адраснасць падтрымкі шляхам размеркавання сродкаў у карысць найбольш эфектыўных з прапанаваных ініцыятыў.



«Падпісанне дадзенага пагаднення і старт праграмы – сапраўды знамянальная падзея не толькі для Беларускага народнага банка, але і для ўсёй бізнес-супольнасці. Яно безумоўна пацвярджае нашу кваліфікацыю і патэнцыял. Ужо больш за пяць гадоў падтрымка малога і сярэдняга бізнесу з'яўляецца галоўнай стратэгічнай задачай Беларускага народнага банка. І як вынік, вясной 2014 года БНБ-Банк, аб'яднаўшы розныя фінансавыя і нефінансавыя інструменты, абвясціў старт праграмы «СМАрт Бізнес: Мастацтва вядзення бізнесу» для падтрымкі сярэдняга і малога прадпрымальніцтва ў Беларусі. На фоне высокага попыту на крэдыты з боку малога і сярэдняга бізнесу наш банк знаходзіць магчымасці прыцягваць рэсурсы на прымальных умовах. На дадзены момант сума прыцягненняў ад замежных банкаў і фондаў развіцця, такіх як Міжнародная фінансавая карпарацыя, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, Трыпл Джамп, Скандынаўская экалагічная фінансавая карпарацыя, складае каля 45 млн дал. З падпісаннем пагаднення з Банкам развіцця ў нас з'яўляецца магчымасць прапанаваць на прывабных умовах фінансаванне ў беларускіх рублях. Тым больш, разумеючы патрэбы сваіх кліентаў, мы ўсведамляем, што доўгія недарагія грошы ў нацыянальнай валюце дазволяць малому бізнесу стаць больш канкурэнтаздольным, прывядуць да стварэння новых працоўных месцаў, укараненню сучасных тэхналогій і паспрыяюць вырашэнню задачы імпартазамяшчэння і заваёвы ўнутранага рынку айчыннымі вытворцамі, а значыць – стварэнню паспяховай будучыні», – пракаментаваў намеснік Генеральнага дырэктара Беларускага народнага банка Сяргей Канстанцінавіч Сабук.




Пра Беларускі народны банк

Адкрытае акцыянернае таварыства «Беларускі народны банк» (ААТ «БНБ-Банк») заснавана ў 1992 годзе. Галаўны офіс банка знаходзіцца ў Мінску на пр. Незалежнасці, 87а. Дзесяць сэрвісных цэнтраў БНБ-Банка размешчаны ў 4 гарадах Беларусі (Мінск, Гомель, Брэст, Віцебск). Асноўныя акцыянеры – АТ «Банк Грузіі» (79,99%) і Міжнародная фінансавая карпарацыя (19,99%). БНБ-Банк прапануе шырокі спектр паслуг для юрыдычных і фізічных асоб. Падтрымка сярэдняга і малога прадпрымальніцтва – асноўная стратэгічная задача банка.

Беларускі народны банк уваходзіць у пяцёрку самых эфектыўных банкаў у Беларусі.


Пра праграму «СМАрт Бізнес»

У красавіку 2014 года Беларускі народны банк пры дапамозе аб'яднання розных фінансавых і нефінансавых паслуг у адзіны комплекс мер абвясціў аб запуску Праграмы «СМАрт Бізнес»для падтрымкі сярэдняга і малога прадпрымальніцтва ў Беларусі са слоганам «Мастацтва вядзення бізнесу!»

Пры запуску праграмы «СМАрт Бізнес» БНБ-Банк паставіў перад сабой наступныя асноўныя мэты:

1) Забяспечыць і пашырыць доступ да фінансавання для сярэдняга і малога прадпрымальніцтва;

2) Удасканаліць і павысіць стандарты якасці абслугоўвання;

3) Стварыць і развіваць платформу абмену досведам паміж прадпрымальнікамі.


 
Курсы валют
Купля Продаж
USD 1.9950 2.0060
 
EUR 2.3570 2.3770
Курсы банка могуць мяняцца на працягу дня ў 9-00, 12-10, 14-10, 16-00.
Канверсія валют  
Курс
USD EUR 1.1950
 
USD RUB 58.0000
 
EUR USD 1.1750
 
EUR RUB 68.5000
 
RUB USD 59.0000
 
RUB EUR 70.0000
 
Як нас знайсці  |  Тарыфы і ўмовы  |  Дапамога і FAQ
Copyright © 2012 Belarusky Narodny Bank. All Rights Reserved.
+375 17 309 7 309  |  customer@bnb.by
 |